Anarchy in the UKR Anarchy in the UKR

Anarchy in the UKR

    • $7.99
    • $7.99

Publisher Description

Anarchy in the UKR — кніга аб часах, якія бывае ня­проста ўявіць тым, хто ў іх не жыў. Аб пары без ін­тэрнэту і мабільнікаў, аб тым пераломе, калі па­ну­ючыя паўсюль чырвоныя сцягі ды лозунгі КПСС рап­тоўна пачалі траціць сваю актуальнасць, са­сту­па­ючы нефармальным аб’яднанням і вулічным ту­соўкам, калі на шырокі прастор выйшлі чар­нуха, эза­тэрыка, а з імі — няўрымслівыя прад­пры­маль­ні­кі, якія спрабавалі на ўсім гэтым за­рабіць. Жа­данавыя нататкі рэзкія, непрычасаныя, яны часта руйнуюць адрэтушаваныя карціны мі­ну­ла­га, якія праз нейкі час могуць складвацца на­ват у не­пасрэдных сведкаў падзей. У гэтым іх каш­тоў­насць. “Анархія” трапіла Алегу Жлутку ў рукі ўвосень 2007 года і справіла настолькі моцнае ўражанне, што ён адразу ж вырашыў узяцца за пераклад. Ён вый­шаў друкам у Менску ў 2012 годзе. У 2014 годзе замацярэлы к таму часу Жадан пе­ра­выдаў “Анархію” разам з “Луганскім дзённікам”, ад­рэдагаваўшы свой першапачатковы тэкст: упа­рад­каваў пунктуацыю, месцамі прыбраў не­па­трэб­ныя выпады і каментары, у выніку чаго твор стаў яшчэ больш выразным і — разам з тым — ляг­чэй­шым для ўспрыняцця. У 2022 годзе Алег Жлутка загарэўся ідэяй зрабіць перакладу капітальны “рэмастэрынг” — на­блізіць яго да формы, у якой украінскі твор існуе сёння. Гэты пераклад вы трымаеце ў сваіх руках.

GENRE
Fiction & Literature
RELEASED
2023
October 3
LANGUAGE
BE
Belarusian
LENGTH
200
Pages
PUBLISHER
Skaryna Press
SELLER
Ihar Ivanou
SIZE
2.5
MB