Доўгая дарога дадому Доўгая дарога дадому

Доўгая дарога дадом‪у‬

Descrizione dell’editore

Гэта апошняя і найбольш спавядальная кніга Васіля Быкава. Яна была напісана на схіле гадоў і на чужыне, калі ішоў апошні акт драмы пісьменніка: у 1998 г. ён вымушаны быў пакінуць Беларусь. Фінляндыя, Германія, Чэхія — гэтыя краіны далі прыстанішча таму, каго на радзіме называлі сумленнем нацыі.

У гэтай кнізе — аповед пра кнігі і сяброўства, пра ўласны лёс, біяграфію пакалення і краіны. Першаштуршком да напісання «Доўгай дарогі дадому» стала падрыхтоўка і публікацыя ў часопісе «Полымя» ў 2001 г. гутаркі Васіля Быкава з Алесем Адамовічам. «З прычыны яе амаль 20-гадовай даўнасці яна не задаволіла аўтара, які пастарэў і прыняўся старанна яе выпраўляць, скарачаць, перапрацоўваць. І так уцягнуўся ў сваё перажытае мінулае, што за зіму не здолеў ад яго адарвацца, — гаварыў пісьменнік у час аднаго інтэрв’ю. — На жаль ці на шчасце — не ведаю, але напісаў кнігу — не вельмі разумную і цікавую, але пра тое, што так ці іначай падалося мне важным у маім жыцці і літаратурным лёсе».

«Доўгая дарога дадому» выйшла ў той час, калі аўтар знаходзіўся на бальнічным ложку ў Празе. І хоць меркаваў напісаць працяг кнігі, але часу для гэтага ўжо не было — наперадзе былі вяртанне дадому і назаўсёдны адыход у вечнасць.

Вокладка: Артур Вакараў

GENERE
Biografie e memorie
NARRATO DA
ІС
Ісай Свістулькін
LINGUA
BE
Bielorusso
DURATA
16:52
h min
PUBBLICATO
2024
9 marzo
EDITORE
audiobooks.by
DIMENSIONE
856
MB
Мёртвым не баліць Мёртвым не баліць
2024
Знак бяды Знак бяды
2023
Людзі на балоце Людзі на балоце
2022
Дзікае паляванне караля Стаха Дзікае паляванне караля Стаха
2022