Знак бяды Знак бяды

Знак бяд‪ы‬

発行者による作品情報

Супраць выхаду гэтай кнігі выступаў старшыня КДБ СССР Віктар Чэбрыкаў, які ўбачыў у творы “падкоп пад калектывізацыю”. Але ішлі 1980-я гады, і Васіля Быкава падтрымалі генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў і “архітэктар” гарбачоўскай перабудовы член Палітбюро Аляксандр Якаўлеў. Менавіта апошняму належыць фраза: “Можна, вядома, не надрукаваць, але нельга не друкаваць”.

Пасля выхаду “Знак бяды” назавуць выдатнай і мужнай кнігай, якая створана па законах праўды і чалавечнасці. Крытыка напіша, што ваенны празаік Быкаў за вясковым жыццём сваіх герояў, за знешнімі аксесуарамі сялянскага быту, думкамі і спадзяваннямі ціхамірнага беларуса-мужыка ўбачыў свет шэкспіраўскіх страсцей. Сюжэтныя вузлы аповесці сцягнуты да той мяжы, калі развязаць іх немагчыма — можна толькі рассячы. Ідэалагічная тэмпература чалавечых страсцей даведзена да крытычнага пункта, калі ствараецца ўражанне, што на хутары Яхімоўшчына (дзе і адбываюцца падзеі “Знака бяды”) разыгрываецца драма сусветнага значэння. І ад таго, як павядуць сябе героі, Сцепаніда і Пятрок Багацькі, будзе залежаць, перамогуць ці не сілы глабальнага дабра і святла. Нарэшце, канчатковы прысуд крытыкі: на старонках “Знака бяды” Быкаў у мікракосмасе аднаго чалавека паказаў макракосмас нацыі.

ジャンル
フィクション
ナレーター
Віталь Краўчанка
言語
BE
ベラルーシ語
ページ数
11:30
時間
発売日
2023年
9月13日
発行者
audiobooks.by
サイズ
489.5
MB
Доўгая дарога дадому Доўгая дарога дадому
2024年
Альпійская балада Альпійская балада
2023年
Людзі на балоце Людзі на балоце
2022年
Мёртвым не баліць Мёртвым не баліць
2024年
У тумане У тумане
2023年
Дажыць да світання Дажыць да світання
2023年