Апошнія сведкі
Publisher Description
Другая кніга з серыі «Галасы ўтопіі» Святланы Алексіевіч – «Апошнія сведкі».
«Мы – апошнія сведкі. Наш час заканчваецца. Мы павінны гаварыць. Нашыя словы будуць апошнімі…»
Ім было па восем гадоў, адзінаццаць, тры. Штосьці яны запомнілі самі, штосьці – з аповедаў дарослых, але адно засталося ўва ўсіх: «Я чалавек без дзяцінства, замест дзяцінства ў мяне – вайна». Вайна, убачаная дзіцячымі вачыма, выявілася яшчэ больш пераканаўчай і ўражальнай.
Аўдыяверсія створаная пры непасрэднай падтрымцы Фонду Kamunikat і Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Пераклад - Барыс Пятровіч.
Чытаюць - Алег Гарбуз, Алена Баярава, Сяргей Чуб і Крысціна Дробыш.
Аўтарская музыка і мантаж гуку - Дзмітрый Фрыга.
Запіс – Павел Сініла.
Прадзюсар праекту – Яраслаў Іванюк.
Вокладка - Ірына Арахоўская