Дажыць да світання Дажыць да світання

Дажыць да світанн‪я‬

Descripción editorial

Гэты твор упершыню быў апублікаваны пяцьдзесят гадоў таму. Крытыка, назваўшы яго аповесцю пра аднаго лейтэнанта Іваноўскага і яго барацьбу з неспрыяльнымі акалічнасцямі вайны, дадавала: пры ўсёй рэалістычнасці «Дажыць да світання» — яшчэ і легенда. Легенда пра невядомых герояў вайны.

Сам Васіль Быкаў казаў па выхадзе аповесці: «Як вядома, на вайне выконваюцца загады старшых начальнікаў. І адказнасць за ўдачу або няўдачу ў пэўнай сітуацыі дзеліцца папалам паміж яе выканаўцам і кіраўніком. А тут выпадак, калі ініцыятарам аперацыі выступае сам выканаўца — малодшы афіцэр. Але ўся справа ў тым, што гэтая яго ініцыятыва канчаецца поўным фіяска. Вядома, Іваноўскі тут ні пры чым, можна апраўдаць яго, ён жа сумленна выканаў свой абавязак. Але сам Іваноўскі апраўдаць сябе не можа: аперацыя ж вымагала неймаверных сіл, за яе заплачана жыццём людзей, яго падначаленых. У гібелі Іваноўскага не вінаваты ніхто, ён сам сабе выбраў такі лёс, таму што быў надзелены высокай чалавечнасцю, якая не дазваляла яму ўхіліцца або схітрыць ні ў вялікім, ні ў малым».

Ужо на схіле жыцця Быкаў характарызаваў сваю аповесць больш катэгарычна: «Тэма яе, здавалася, гучала даволі экзістэнцыяльна, то быў матыў тупіку і расчаравання — на той раз у пэўным канкрэтным сэнсе».

Вокладка: Артур Вакараў

GÉNERO
Ficción
NARRACIÓN
АС
Алена Сідарава
IDIOMA
BE
Bielorruso
DURACIÓN
07:12
h min
PUBLICADO
2023
23 de noviembre
EDITORIAL
audiobooks.by
TAMAÑO
377.8
MB
Мёртвым не баліць Мёртвым не баліць
2024
Альпійская балада Альпійская балада
2023
Доўгая дарога дадому Доўгая дарога дадому
2024
Знак бяды Знак бяды
2023