Каласы пад сярпом тваім. Кніга другая: Сякера пры дрэве Каласы пад сярпом тваім. Кніга другая: Сякера пры дрэве

Каласы пад сярпом тваім. Кніга другая: Сякера пры дрэв‪е‬

Lời Giới Thiệu Của Nhà Xuất Bản

Адзін з найбольш значных твораў беларускай літаратуры. У 2016 годзе раман «Каласы пад сярпом тваім» быў прызнаны чытачамі самай важнай кнігай, якая паўплывала на развіццё беларусаў як нацыі.

Раман прысвечаны часу напярэдадні паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі. Складаецца з дзвюх частак: «Выйсце крыніц» і «Сякера пры дрэве». Падзеі адбываюцца на Магілёўшчыне, Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Маскве, Варшаве – у сялянскім асяроддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах і гасціных вышэйшых саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў. Акрамя літаратурных персанажаў, народжаных фантазіяй аўтара, ёсць і рэальныя гістарычныя асобы.

Крытык Дзяніс Марціновіч у адным з інтэрв’ю назваў раман культавым, сімвалам свайго часу:

«Караткевіч адкрыў Беларусь, чыя гісторыя была схаваная ў цёмны пакой на доўгія дзесяцігодзьдзі»

Валянціна Андрэева рыхтаваўшы першую непадцэнзурную публікацыю рамана, адзначыла: калі вы чыталі «Каласы» да 2014 года, то вы чыталі іх у падцэнзурнай савецкай версіі. З таго часу раман павялічыўся на 25% і вярнуў сабе многае з таго, што было выкраслена ідэолагамі.

Аўдыяверсія створаная камандай праекту «Кніжны воз». Аўтарка ідэі і ўкладальніца – Алеся Сёмуха. Рэдактары запісу – Сяргей Шупа, Галя Костка. Музыка – Вольга Падгайская. Апрацоўка гуку – Аляксандр Зелянеўскі.

Увага! Рэкамендуецца для праслухоўвання дзецям, старэйшым за 14 гадоў, альбо ў прысутнасці дарослых.

THỂ LOẠI
Hư Cấu
NGƯỜI DẪN CHUYỆN
ГК
Галя Костка
NGÔN NGỮ
BE
Tiếng Belarus
THỜI LƯỢNG
24:45
giờ phút
ĐÃ PHÁT HÀNH
2025
8 tháng 12
NHÀ XUẤT BẢN
Кніжны Воз
KÍCH THƯỚC
1,1
Gb