Нікому я гэтага не казала Нікому я гэтага не казала

Нікому я гэтага не казал‪а‬

Publisher Description

Калі б не стос лістоў да паэта Сяргея Грахоўскага, мы б да крыўднага мала ведалі пра жыццё і лёс Н.В. — Наталлі Вішнеўскай — адной з найярчэйшых зорак паэтычнага Менска 1920-30-х гадоў. Кніга яе эпісталярнай спадчыны і вершаў «Неба мнагавокае», укладзеная паэтам і літаратуразнаўцам Віктарам Жыбулем, выйшла ў 2023 г. у жаночай выдавецкай ініцыятыве «Пфляўмбаўм». Паводле кнігі на заказ выдавецтва «Пфляўмбаўм» рэжысёркі Святлана Бень і Інга Лізянгевіч стварылі аўдыёспектакль, які прапануецца вашай увазе. У выпадку ненаўмыснага парушэння аўтарскіх правоў просім вас звязацца з выдавецтвам.

Беларуская паэтка, удзельніца «Маладняку», Наталля вучылася ў Белпедтэхнікуме, які ў той час быў асяродкам літаратурнага жыцця сталіцы.

Якуб Колас лічыў Вішнеўскую надзеяй беларускай літаратуры, крытыкі адзначалі несумненны паэтычны дар дзяўчыны. З поспехам выйшаў яе сумесны з Яўгеніяй Пфляўмбаўм і Зінаідай Бандарынай зборнік вершаў.

Але гэта быў толькі пачатак шляху, які, на жаль, з кожным годам будзе рабіцца ўсё цяжэй і пакутлівей.

Першым мужам Наталлі быў Алесь Дудар — адзін з выбітных беларускіх паэтаў таго перыяду. Пасля яго арышту і высылкі, яе вымусілі развесціся з ім.

Праз некалькіх гадоў нягод і пераследаў Наталля зноў выйшла замуж, за паэта з іх сяброўскага кола Алеся Звонака. Сямейнае жыццё было складаным і праз некалькі гадоў скончылася разрывам адносін. Неўзабаве ў 1937 годзе Звонак быў арыштаваны савецкімі ўладамі з палітычных прычын і на дзесяць год сасланы ў Магаданскую вобласць. Былы муж Наталлі Алесь Дудар таксама быў арыштаваны і расстраляны ў тым жа годзе.

Пагроза арышту навісла і над Наталляй. Разам з маці яна была вымушаная ўцякаць і хавацца ва Ўкраіне ў сваякоў. Пазней — пераезд у Ленінград, далей ад пераследу, які яе чакаў у Беларусі, бясконцыя пошукі працы, спроба стварыць новую сям'ю з перакладчыкам, паэтам і кінакрытыкам Янкам Бобрыкам, знаёмым ёй яшчэ з часоў «Маладняку».

GENRE
Fiction
NARRATOR
СБ
Святлана Бень
LANGUAGE
BE
Belarusian
LENGTH
01:03
hr min
RELEASED
2024
October 23
PUBLISHER
Пфляўмбаўм
SIZE
64.7
MB