Снаркаловы: Прападаньне ў васьмі сіпевах Снаркаловы: Прападаньне ў васьмі сіпевах

Снаркаловы: Прападаньне ў васьмі сіпева‪х‬

Publisher Description

Паэма Снаркаловы (The Hunting of the Snark) была ўпершыню апублікаваная ў 1876 годзе, праз адзінаццаць гадоў пасьля Алесіных прыгодаў у Цудазем'і і праз чатыры гады пасьля кнігі На тым баку Люстра. Гэты шэдэўр абсурду зьвязаны зь Люстрам тым, што выкарыстоўвае словы зь верша Жабавокі.

Снаркаловы - надзіва змрочная паэма, і асобныя крытыкі мяркуюць, што яе тэмы (вар'яцтва і сьмерць) залішне дарослыя для дзіцячай літаратуры. Тым ня менш, мы ведаем, што Кэрал пісаў паэму з тым, каб яна спадабалася дзецям твор нясе акраверш-прысьвячэньне аўтаравай малалетняй сяброўцы Гертрудзе Чатэўэй, а яшчэ 80 асобнікаў кнігі Кэрал падараваў сваім юным чытачам з аўтографам. Многія зь ягоных дароўных надпісаў таксама зробленыя ў форме акраверша, што ўтрымлівае імя дзіцяці, якому прызначалася кніга. Неад'емным складнікам асалоды ад чытаньня паэмы ёсьць непазьбежны роздум над яе сэнсам. Самога аўтара неаднаразова прасілі патлумачыць, пра што гэты твор, на што ён нязьменна адказваў Ня ведаю. Такім чынам, чытачам паэмы застаецца толькі шукаць адказ самім...

Пераклаў Макс Шчур

GENRE
Kids & Young Adults
NARRATOR
МШ
Макс Шчур
LANGUAGE
BE
Belarusian
LENGTH
00:51
hr min
RELEASED
2026
February 16
PUBLISHER
audiobooks.by
SIZE
37.7
MB