Літургія часу Літургія часу

Літургія час‪у‬

вершы

    • $2.99
    • $2.99

Publisher Description

…Так з безаблічнай немасці эпох
аднойчы паўстае адна гадзіна,
што мае твар і голас – свой, адзіны…
І гэтым голасам гаворыць Бог.

У паэтычным зборніку Алеся Дуброўскага-Сарочанкава біблейская сімволіка робіцца мовай для гаворкі пра сучаснасць, а адным з галоўных матываў у тэматычнай прасторы кнігі становіцца час. Выбраныя вершы з гэтага зборніка публікаваліся ў часопісах "Дзеяслоў" і "Таўбін".

Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў (Аляксандр Дуброўскі) – паэт, філолаг, тэолаг. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратуру і аспірантуру па кафедры тэорыі літаратуры, а таксама Тэалагічны інстытут Саюза хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь. Доктар тэалогіі, прэсвітар.

Аўтар кніг паэзіі «Паміж небам і багнаю» (1997), «Эстэтыка маўчання» (2011), «На тонкай нітачцы» (2021), манаграфіі «Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша» (2006), зборнікаў багаслоўскіх даследаванняў і рэлігійнай публіцыстыкі.

GENRE
Fiction & Literature
RELEASED
2023
January 31
LANGUAGE
BE
Belarusian
LENGTH
21
Pages
PUBLISHER
Skaryna Press
SELLER
Ihar Ivanou
SIZE
1.9
MB