Мальцы выходзяць з-пад кантролю Мальцы выходзяць з-пад кантролю

Мальцы выходзяць з-пад кантрол‪ю‬

анталёгія беларускага гей-пісьменства. Фрагмэнты

    • $5.99
    • $5.99

Publisher Description

Анталёгія “Мальцы выходзяць з-пад кантролю” пры­сьве­чаная гей-пытаньню і гей-эмансыпацыі, апісаным у бела­рус­кай мастацкай літаратуры. Што адбывалася і адбываецца на скрыжаваньні літаратуры і гомасэксуальнасьці? Што ад­бываецца, калі літаратура апісвае досьвед “іншых”: ан­тычнага гомасэксуальнага каханьня, “садамітаў”, “ураністаў”, “упаднікаў”, “блакітных”, “інвэртаў”, “гамагенных”? Чаму бе­ларуская літаратура моцная ў апісаньні вайны і прыроды, а хутчэй бездапаможная і стэрыльная ў апісаньні цялеснасьці, сэксуальнасьці і інтымнасьці? Ці існуе беларуская гей-літаратура ці квір-літаратура? Анталёгія намацвае адказы на гэтыя ды іншыя пытаньні.
Як вынікае з назвы анталёгіі, — стваральнікі абмежава­лі­ся артыкуляваньнем мужчынскай гомасэксуальнасьці. Першы канкрэтны крок да беларускай квір-літаратуры мусіў быць недзе зроблены, і ён мусіў быць практычна асягальны. Так сталася гістарычна ў нашым выпадку, што ён датычыў артыкуляваньня мужчынскага досьведу.
У кожным выпадку, выклікі і спэцыфіка беларускіх геяў заслугоўваюць асобнага разгляду. Гэты пласт гра­мадзтва і культуры ніколі не праяўляўся паўнавартасна і публічна як суб’ект. Упершыню беларускае чытацтва мае анталёгію, якая пра­пануе погляд на літаратуру знутры гей-досьведу. Яна апіс­вае тое, што самі геі вызначаюць як гей-культура і гей-літаратура.

GENRE
Fiction & Literature
RELEASED
2023
September 1
LANGUAGE
BE
Belarusian
LENGTH
195
Pages
PUBLISHER
Skaryna Press
SELLER
Ihar Ivanou
SIZE
5.5
MB
Песьні тралейбусных рагуляў Песьні тралейбусных рагуляў
2023
Гід па фэмінізацыі беларускае мовы Гід па фэмінізацыі беларускае мовы
2024
Мальцы выходзяць з-пад кантролю Мальцы выходзяць з-пад кантролю
2024
Mercks Graz! Mercks Graz!
2022