Выпада‪к‬

    • $2.99
    • $2.99

Publisher Description

«Выпадак» – першая кніга беларускага паэта, празаіка, калумніста Дзмітрыя Рубіна. Аўтар транслюе думку, што пісьменнік усё жыццё піша адзін твор. Быццам разрозненыя і цэльныя вершы з'яўляюцца гранямі, фрагментамі, вынікамі аднаго жывога і цэлага і таму павінны быць і прычынай для жывога і цэлага. Калі разрозненыя вершы складваюцца ў цэльны твор-зборнік, яны адначасова страчваюць нейкі былы голы кантэкст і набываюць новы. Яны – не частка аўтара ці свету, у якім ён пісаў. Яны – не аўтабіяграфічныя агрызкі і не каментары да аўтарскай рэальнасці. Яны – адзін новы твор, і разглядаюцца ў кантэксце гэтага новага твора. Прычыны і матывы ўзнікнення асобнага верша падаюць пад кантэкстам твора. Не мае значэння, якога колеру шторы прымусілі напісаць радок. Зʼяўляецца скразная мелодыя, якой не было ў вершах паасобку, якая цяпер ідзе праз іх, нават у выглядзе паўзы. Холад, страты, надзеі, Смерць, жыццё. Забыўшы пра свайго аўтара, вобразы робяцца паўнаважнымі персанажамі. А аўтар – толькі яшчэ адной незаўважнай і ў большасці непатрэбнай гранню раней свайго твора. Апошняя кропка ў творы – гэта апошні крок. Аўтар выходзіць у акно і не мае значэння ўсё, што было да гэтага кроку, толькі гэты палёт, ад аўтарскай кропкі, да чытацкай.

GENRE
Fiction & Literature
RELEASED
2023
February 11
LANGUAGE
BE
Belarusian
LENGTH
9
Pages
PUBLISHER
Skaryna Press
SELLER
Ihar Ivanou
SIZE
470.1
KB