Песьні тралейбусных рагуля‪ў‬

казкі і проза жыцьця

    • $4.99
    • $4.99

Publisher Description

Кніга кароткіх апавяданьняў "Песьні тралейбусных рагуляў: казкі і проза жыцьця" стала ў свой час першай кнігай гей-прозы, апублікаванай па-беларуcку. Яна таксама была першай кнігай Уладзіслава Гарбацкага, які сёньня жыве ў Вільні.

Брытанскі літаратуразнаўца Арнольд Макмілін так ахарактарызаваў зборнік:

Элегантна напісаная сучаснай беларускай мовай і шчодра запраўленая дыялектызмамі, гэтая кніга паўстае як песьня і сьвята роднаму Віцебску. Кранальныя, захапляльныя і, часта, брутальна-рэалістычныя тэксты атрымаліся цудоўным, глыбока асабістым дэбютам.

Зборнік заўсёды карыстаўся попытам: жыцьцё геяў і іхны досьвед, верагодна, прыцягвае ўвагу чытацтва, аднак апроч "Песьняў тралейбусных рагуляў" зусім няшмат на гэтую тэму дагэтуль было напісана па-беларуску. Кніга ў выніку стала цікавым мастацкім сьведчаньнем доўгай эпохі, якая ўсё ніяк не закончыцца.

На гэта зьвярнула ўвагу літоўская літаратурная газэта Šiaurės Atėnai, калі заўважыла, што ў зборніку У. Гарбацкага

паўстаюць забытыя і нязручныя тэмы сучаснай Беларусі, зьвязаныя зь беларускай мовай, атэізмам, фэмінізмам і жыцьцём геяў пры Лукашэнку.

Асобныя апавяданьні з кнігі перакладаліся на славенскую, нямецкую і ангельскую мовы.

Цяпер насьпеў час для новага выданьня гэтай прыгожай кнігі, каб дапамагчы нам уявіць новую Беларусь, дзе будзе камфортнае месца для квір-людзей, якія гавораць па-беларуску і на іншых мовах, і прымяраюць на сабе бясконцае мноства розных іншых ідэнтычнасьцяў – шчасьлівую Беларусь.

GENRE
Fiction & Literature
RELEASED
2023
May 25
LANGUAGE
BE
Belarusian
LENGTH
69
Pages
PUBLISHER
Skaryna Press
SELLER
Ihar Ivanou
SIZE
879.3
KB

More Books by Уладзіслаў Гарбацкі